Анімаваныя фоны

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
TITLE

Разам з групавымі відэавыклікамі, гэтае абнаўленне дадае анімацыі для фонаў і адпраўкі паведамленняў, а таксама новыя кнопкі меню для ботаў, новыя спосабы імпарту стыкераў, напаміны пра бяспеку вашага ўліковага запіса – і шмат чаго яшчэ.

Анімаваныя фоны

Сустракайце анімаваныя фоны для чатаў – у месенджарах такога яшчэ не было! Гэтыя шматкаляровыя фоны ствараюцца алгарытмічна і, вы толькі зірніце, як прыгожа змяняюцца кожны раз, калі вы адпраўляеце паведамленне.

Нашы дызайнеры дадалі гэтыя анімацыі да ўсіх стандартных тэм – і на ніводную не пашкадавалі плаўнасці. А яшчэ яны ніяк не ўплываюць на энергаспажыванне вашай прылады!

Яшчэ больш анімаваных фонаў можна пабачыць у наладах. Android: Налады чатаў > Змяніць фон чата. iOS: Выгляд > Фон чата.

Стварэнне і абагуленне фонаў

Як вам мала гэтых фонаў, то няма нічога прасцей, чым зрабіць свае ўласныя. Выберыце тры ці чатыры колеры, дастасуйце да іх анімацыю, а пасля дадайце шаблон, каб зрабіць фон яшчэ больш адметным.

Калі задаволеныя вынікам, абагуліце свае фоны са сваякамі і сябрамі – час перайсці на новы ўзровень перапіскі!

Анімацыя адпраўкі паведамленняў

Стыкеры і эмодзі цяпер саскокваюць з панэлі прама ў чат, дзякуючы новым анімацыям – зноў жа, ніякіх завышаных рахункаў да батарэі.

На iOS гэта тычыцца і медыя, адпраўляемых з адпаведнай панэлі, ды і нават тэкставых паведамленняў. Уведзены тэкст грацыёзна ператвараецца ў «бурбалку» і вылятае прама ў чат.

iOS: Празрыстасць і новыя значкі праграмы

На iOS мы зрабілі верхнюю і ніжнюю панэлі ў чатах часткова празрыстай – цяпер інтэрфэйс глядзіцца больш свежым.

А таксама мы дадалі два новыя значкі праграмы, якія можна выбраць праз Налады > Выгляд – у дадатак да ўжо існуючых сіняй і чорнай версій:

Два новыя значкі для iOS

І яшчэ мы дадалі кнопку Магчымасці Telegram унізе меню налад на iOS: яна пераводзіць вас на канал Telegram Tips. Пакуль што ён даступны на 10 мовах, з нядаўна даданай турэцкай версіяй.

Гэтая кнопка ўжо была на Android, можаце паглядзець унізе бакавога меню.

Напаміны аб уваходных звестках

Важна, каб ваш уліковы запіс Telegram меў актуальны нумар тэлефона, іначай з уваходам могуць узнікнуць непажаданыя цяжкасці. Калі вы нядаўна памянялі нумар тэлефона, то можаце хутка абнавіць яго прама з новага напаміну ў наладах праграмы iOS.

Reminder about keeping your phone number up to date

Карыстальнікі Android змогуць скарыстаць з гэтых функцый у наступным абнаўленні. А пакуль што мы дадалі магчымасць змяніць нумар тэлефона, проста даткнуўшыся да яго ў наладах.

Карыстальнікі на ўсіх платформах будуць атрымліваць апавяшчэнне ад Telegram, калі іх налады двухэтапнай праверкі змяняюцца.

Двухэтапная праверка абараняе ваш уліковы запіс Telegram дадатковым паролем, які трэба будзе ўвесці пры кожнай спробе ўваходу пасля кода пацверджання.

Меню ботаў

Каб вам было прасцей узаемадзейнічаць з ботамі, мы дадалі спецыяльную кнопку меню, якая дазваляе вам праглядаць усе каманды і адпраўляць патрэбныя. Таксама для ботаў цяпер можна змяніць падказку у поле ўводу, каб лепей тлумачыць карыстальнікам, чаго гэты бот чакае.

Распрацоўшчыкі ботаў цяпер могуць ствараць меню каманд з рознымі падказкамі ў залежнасці ад мовы інтэрфэйсу і тыпу чата, а таксама – меню каманд толькі для кіраўнікоў ці для асобных чатаў.

Каб даведацца больш, прагледзьце дакументацыю API ботаў.

Імпарт стыкераў

Бот @stickers дапамагае ў стварэнні новых набораў стыкераў і атрыманні рэлевантнай статыстыкі выкарыстання.

А сёння мы адкрываем распрацоўшчыкам доступ да інструментаў, з дапамогай якіх можна стварыць праграмы, праз якія людзі змогуць ствараць свае ўласныя стыкеры і імпартаваць іх у Telegram адным дотыкам.

Калі вы распрацоўшчык і хочаце стварыць праграму, якая дапаможа карыстальнікам публікаваць стыкеры ў Telegram, прагледзьце нашыя новыя API стыкераў і прыклад праграмы імпарту стыкераў.

Але помніце – калі вы хочаце, каб карыстальнікі Telegram маглі карыстацца стыкерамі, якія вы зрабілі, то можна абыйсціся без праграм! Проста загрузіце іх праз бота, а потым абагуліце спасылку для іншых.

Новыя анімаваныя эмодзі

У нас атрымалася даволі «рухомае» абнаўленне, так што куды падзенешся без дадання новых анімацый для эмодзі. Як і заўсёды, адпраўце адзін эмодзі у любы чат і глядзіце, што ён можа:

А цяпер час праверыць усе новыя фішачкі на практыцы. Мы пакуль працягнем рабіць усё тое, аб чым вы нас прасілі, ну і некалькі сюрпрызаў на рэшту. Не пераключайцеся!

А калі вы яшчэ не чыталі пра групавыя відэавыклікі, то можаце пачытаць тут.


25 чэрвеня, 2021
Каманда Telegram

Іншыя навіны

공개 게시글 검색, 스토리 앨범, 선물 컬렉션 등

오늘 업데이트에서는 텔레그램에서 공개 게시글에 대한 글로벌 검색 기능, 스토리를 앨범으로 정렬하고 선물을 컬렉션으로 정리, 새로운 스타일리시한 미니 앱을 통한 봇 관리 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
31 Ліп, 2025

체크리스트, 추천 게시물 및 채널을 위한 추가 수익화 옵션

오늘 업데이트에서는 팀과 개인이 텔레그램을 떠나지 않고도 작업을 추적할 수 있도록 돕는 체크리스트가 도입되었습니다. 또한 추천 게시물 기능이 추가되어, 채널과의 파트너십 및 프로모션을 안전하고 쉽게 조직할 수 있으며, 크리에이터가 콘텐츠를 크라우드소싱하고 수익화할 수 있는 새로운 기회를 열어줍니다.
1 Ліп, 2025

채널용 다이렉트 메시지, 음성 트리밍, 주제 탭 및 HD 사진

오늘 업데이트에서는 사용자가 좋아하는 채널과 대화를 시작하는 새로운 방법, 주제를 더 효율적으로 탐색하는 기능, 음성 메시지를 보내기 전에 다듬는 기능, 더 높은 화질로 사진을 보내는 기능 등 다양한 기능이 추가되었습니다.
3 Чэр, 2025

기프트 마켓플레이스, 여러 스토리 한 번에 게시, 채널 자동 번역

텔레그램의 두 번째 주요 업데이트가 단 7일 만에 출시되었습니다! 이제 새로운 마켓플레이스에서 수집용 선물을 안전하게 사고팔 수 있습니다. 스토리 에디터를 사용하면 여러 개의 스토리를 한 번에 게시하거나 긴 동영상을 여러 개의 스토리로 나눌 수 있습니다. 채널은 자동 번역을 활성화하여 모든 사용자가 자신의 언어로 게시물을…
8 Май, 2025